Аўторак, 07 Ліпень 2026
У Пастаўскім раёне таксама няправільна палічылі “дармаедаў”
Памылкі ў спісах “грамадзян, якія не задзейнічаны ў эканоміцы”, накіравалі выпраўляць мясцовых міліцыянтаў. Супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзілі адмысловыя рэйды па месцы жыхарства 1 590 чалавек, і ў выніку спіс “дармаедаў” скараціўся да 1109 асобаў. Гэта значыць, прэтэнзіі ўладаў да больш як 450 чалавек былі беспадстаўнымі.
Апублікавана ў
Дзяржава