Палітвязень-праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны "Залатымі лаўрамі"
У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.
Міжнародная грамадскасць павіншавала "Вясну" з 27-м Днём нараджэння
26 красавіка 1996 года - дзень нараджэння Праваабарончага цэнтру "Вясна". У гэты дзень быў жорстка разагнаны мірны марш "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, у той час дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, аб'яднаўся са сваімі паплечнікамі, каб дапамагчы затрыманым дэманстрантам. Так зьявілася "Вясна". Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць сяброў арганізацыі са святам і патрабуюць вызвалення палітвязняў вясноўцаў.
Адбылася апеляцыя па справе "Вясны". Прысуд застаўся без зменаў
У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе "Вясны" суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка, якім тром палітзняволеным праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу прызначаны жорсткія тэрміны ад 7 да 10 гадоў калоніі.
Эксперты ААН крытыкуюць беларускія ўлады за прысуд Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму
Пасля таго як суд у Мінску вынес знішчальны прысуд беларускаму праваабаронцу і Нобэлеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, які атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі, эксперты ААН заклікалі міжнародную супольнасць нястомна дабівацца праўды і справядлівасці для ўсіх ахвяр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведная заява была апублікавана на сайце ААН.
FIDH: "Абвінавачванні ў бок Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і яго калегаў з "Вясны" грунтуюцца на хлусні"
Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна" знаходзяцца ў зняволенні па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Суд Ленінскага раёна г. Мінска вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.
Падтрымайце праваабаронцаў "Вясны" ў дзень абвяшчэння прысуду
3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў.
«Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!» Апошняе слова Алеся Бяляцкага
На судзе над кіраўнікамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч выступілі з апошнімі словамі. Асаблівая ўвага прыцягнутая да прамовы нобелеўскага лаўрэата 2022 года Алеся Бяляцкага, якую мы публікуем ніжэй.
Ад 9 да 12 гадоў калоніі: праваабаронцам "Вясны" запрасілі тэрміны
Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны", для старшыні "Вясны" – максімальны.
У судзе па справе "Вясны" скончылі вывучаць усе 284 тамы справы і допыталі абвінавачаных. Хутка спрэчкі бакоў
У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо месяц адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" скончылася — агучаны ўсе 284 тамы. Хутка будуць: спрэчкі бакоў, апошнее слова абвінавачаных і агучаны прысуд.
Пралітвязень Алесь Бяляцкі: Справа супраць праваабаронцаў — палітычная матываваная, а дзейнасць "Вясны" — законная
Старшыня "Вясны", каментуючы агучаныя тамы справы, звяртае ўвагу і на тое, што калі іх ацаніць дэталёва, то выснова вынікае адна: з прадстаўленых дакументаў вынікае, што 90% грашовых сродкаў па дакументах, прадстаўленых следствам, ішлі на заработныя платы. Праваабаронца настойвае, што дзейнасць "Вясны" цалкам законная і адпавядае ўсім міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Дэкларацыі аб праваабаронцах, прынятай у 1998 годзе.