У Глыбоцкай ПК-13 запланаваны капітальны рамонт турэмнага корпуса – помніка архітэктуры. За 1 775 227 рублёў
Абвестка пра тое, што Глыбоцкі УКС шукае падрадную арганізацыю для рамонтных работ з мадэрнізацыяй вадаправода, каналізацыі, цеплапункта, электрасетак, і пажарнай сігналізацыі размешчана на сайце дзяржзакупак. З апісання вынікае, што рамонт прадугледжвае замену даха, сістэму вонкавага вадасцёка, а таксама рэстаўрацыю фасадаў і замену франтонаў на асобных участках турмы, якая часткова месціцца ў колішнім жылым корпусе Беразвецкага кляштара базыльянаў, помніку архітэктуры 18-га стагоддзя.
Чарговая зачыстка ў Глыбокім
Як стала вядома, у пятніцу, 26 траўня, у Глыбокім міліцыянты правялі шэраг ператрусаў. Адну жанчыну затрымалі, але пасля адпусцілі.
У Глыбокім чыноўнікі шукаюць магчымасці эфектыўна змагацца з пажарамі
За мінулы год у Глыбоцкім раёне адбылося 38 пажараў, на якіх загінулі чатыры чалавекі. Усе гэтыя пажары, так ці інакш звязаныя з неасцярожным абыходжаннем з агнём, парушэннем правіл пры прыладзе і эксплуатацыі пячнога ацяплення. У бягучым годзе, за чатыры месяцы ў агні ўжо загінула не менш як 5 жыхароў раёна.
Глыбачанаў Аляксандра Шарабайку і Аляксея Азарку прызналі палітзняволенымі
У Беларусі стала на 17 палітзняволеных больш, сярод іх двое глыбачанаў – Аляксандр Шарабайка і Аляксей Азарка.
Глыбоцкія чыноўнікі зладзілі спаборніцтвы па кулявой стральбе і (УВАГА!) прысвяцілі іх Году міру і стварэння
У пачатку красавіка, як паведамляе сайт “Веснік Глыбоччыны” на базе ціра Сярэдняй школы № 1 імя Паўла Сухога прайшло асабістае першынства Глыбоцкага раёна па кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечанае Году міру і стварэння.
Глыбоцкі райвыканкам паведаміў пра тры дні вучэбных стрэльбаў у Глыбокім
Як паведаміў Глыбоцкі райвыканкам праз раённую газету “Веснік Глыбоччыны”, на ўскрайку Глыбокага, у Барку, будуць праводзіцца вучэбныя стрэльбы.
З якімі тварамі глыбоцкія чыноўнікі абмяркоўвалі дырэктыву Лукашэнкі?
Як піша “Веснік Глыбоччыны”, на чарговым пасяджэнні Глыбоцкага рйвыканкама абмеркавалі ход выканання патрабаванняў дырэктывы Лукашэнкі нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Але на тварах чыноўнікаў, якія прысутнічалі ў зале, не знікала цень заклапочанасці.
Улады сталі больш зарабляць на аказанні адміністрацыйных працэдур
У бягучым годзе статыстыка фіксуе нарастаючую, месяц ад месяца, колькасць грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія звярнуліся ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады для вырашэння асабістых пытанняў або вытворчых праблем. Адміністрацыйныя працэдуры ўлады аказваюць на платнай аснове па 18 напрамках, а атрыманыя за іх грошы з'яўляюцца добрым фінансавым падсілкоўваннем мясцовых бюджэтаў.
Будуць судзіць Зьмітра Лупача – за “незаконнае пікетаваньне” на Дзень Волі ў Глыбокім
На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Зьмітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ). “Незаконнае пікетаваньне шыюць”, – паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст. Суд адбудзецца 11 красавіка.
Глыбоцкае райспажыўтаварыства будзе ліквідаванае
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў Глыбоцкае раённае спажывецкае таварыства (райпа) эканамічна неплацежаздольным (банкрутам) і вынес рашэньне аб яго ліквідацыі ў тэрмін да 31 траўня 2019 году, паведамілі БелТА ў прэсавай службе суду.