Былы віцебскі ксёндз, вымушаны з’ехаць праз пераслед, служыць па-беларуску ў Кракаве
«Хрысціянская візія» паведамляе, што 10 кастрычніка ў Кракаве адбылася першая беларуская імша, якую адслужыў ксёндз Андрэй Вашчук. У Віцебску ён быў пробашчам парафіі Святога Духа, але быў вымушаны з’ехаць з Радзімы праз палітычны пераслед: Андрэя Вашчука тройчы асудзілі па адміністрацыйных артыкулах і пагражалі крымінальным пераследам. Апошні суд па адміністрацыйным артыкуле прайшоў тады, калі ксёндз Андрэй ужо знаходзіўся за мяжой.
Ксяндза Андрэя Вашчука аштрафавалі за выяву свастыкі на карыкатуры. Падсуднага на працэсе на было
У судзе Першамайскага раёну Віцебску прайшоў працэс над былым пробашчам парафіі Святога Духа Андрэем Вашчуком. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызнаў ксяндза вінаватым паводле ч.1 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд забароненай сімволікі, і прысудзіў штраф памерам 10 базавых велічынь (320 рублёў). Падсудны на працэс не з’явіўся: тры тыдні таму ён пакінуў Беларусь.
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз
Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ.
Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны да 15 сутак арышту
Працэс прайшоў у судзе Першамайскага раёну Віцебску, афіцыйных абвестак пра яго ў раскладзе працы суду не было, хаця вернікі хацелі падтрымаць святара падчас судовага разбору. Ксёндз Андрэй Вашчук асуджаны паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў.