Уладзіміра Малахоўскага асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Ён хворы на анкалогію
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК). Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Пракурорка запатрабавала для Малахоўскага 6 гадоў калоніі. Ён хварэе на рак
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 26 лютага адбыліся спрэчкі бакоў у справе віцябляніна Уладзіміра Малахоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў МУС»). Журналістаў і сваякоў падсуднага на паседжанне не пусцілі – трапіла толькі жонка. Яна паведаміла, што пракурорка запатрабавала прызнаць яе мужа вінаватым і пакараць пазбаўленнем волі на 6 гадоў.
Хворага на рак мужчыну могуць пасадзіць на 6 гадоў – за гвалт да супрацоўнікаў МУС
Суд Першамайскага раёну Віцебску 22 лютага пачаў разглядаць крымінальную справу 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага. Яго абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў МУС»). Ад 13 студзеня мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА-2. Ён мае трэцюю групу інваліднасці і хварэе на анкалогію.