У Глыбокім з’явіліся пенсіянеркі-піянеркі, якія атаварвалі талоны і атрымлівалі "сухпайкі"
У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, які зараз узначальвае былы начальнік Глыбоцкага РАУС, правялі імпрэзу ў стылі назад у СССР.
У Віцебскім раёне ініцыявалі дабрачынную акцыю для набыцця спецыяльных сродкаў рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў
Акцыя называецца «Шар дабра», яе сутнасць у тым, што напярэдадні Калядаў і Новага года наведнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сваімі рукамі зробяць навагоднія цацкі (шары) у стылістыцы роднага краю, а потым іх вырабы прададуць з аукцыёна. Гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за 70 устаноў сацыяльнага абслугоўвання з Беларусі і Расіі, паведамляе газета «Витьбичи».
На Мёршчыне за час дзеяння Дэкрэта № 18 з сем’яў па прычыне нядобранадзейнасці адабралі 290 дзяцей
Ужо сямнаццаць гадоў на Мёршчыне рэалізуецца так званы Дэкрэт № 18. Як падаюць улады, яго асноўная мэта – зніжэнне сацыяльнага сіроцтва, калі дзіця мае біялагічных бацькоў, але яны па нейкіх прычынах не займаюцца яго выхаваннем і не клапоцяцца пра яго. У такім выпадку гэтыя абавязкі бяруць на сябе грамадства і дзяржава. Праблемы ў гэтай сферы прааналізавалі на пасяджэнні Мёрскага райвыканкама.
Новы аздараўленчы летнік для дзяцей плануюць адкрыць на Пастаўшчыне ў 2024 годзе. Ён з’явіцца на базе Гутскай базавай школы
Пра гэта паведаміла начальніца прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Сняжана Цітова.
Маці шасцярых дзяцей з Шаркаўшчыны не ўручылі ордэн Маці з-за правіны аднаго дзіцяці
Гэта стала вядома падчас "прамой тэлефоннай лініі" памочніка Лукашэнкі - інспектара па Віцебскай вобласці Ігара Брыло. Піша сайт мясцовай раёнкі “Кліч Радзімы”.
Дыпламаты краін Еўразвязу адмовіліся ехаць у Наваполацк, куды беларускія ўлады прывезлі дзяцей з часова акупаваных тэрыторый
Цягам трох тыдняў дзеці з Лісічанска і Севераданецка будуць знаходзіцца ў Наваполацку. Мясцовая «Новая газета» падае гэтую падзеі як акт дабрачыннасці, але не паведамляе, што прадстаўнікі еўрапейскіх краін адмовіліся браць удзел у сустрэчах. Таксама дзяржСМІ абыходзіць маўчаннем і тое, што прадстаўнікі Украіны нават не былі запрошаны на мерапрыемствы, арганізаваныя для маленькіх грамадзян гэтай краіны.
Каля 90 тысяч рублёў за два гады на развіццё медычнай установы
Каля 90 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў уклаў за апошнія два гады калектыў Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей з ДЦП “Ветразь” Пастаўскага раёна ў развіццё тэрыторыі медыцынскай установы як адзінай прасторы аздараўлення і развіцця.
Вучні Мёрскага раёна ўдзельнічаюць у беларуска-расійскіх конкурсах грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці
Як піша Мёрская раёнка, вучні Дзісненскай СШ імя Героя Савецкага Саюза М. Кузьміна актыўна і паспяхова ўдзельнічаюць у конкурсах грамадзянска-патрыятычнай скіраванасці. У Год міру і стварэння гэта асабліва значна, - зазначае выданне.
Адказнымі за бяспеку на дзіцячых пляцоўках у Віцебску зрабілі саміх жыхароў
Стала ўжо нядобрай традыцыяй, што пасля чарговага трагічнага здарэння, калі дзіця пацярпела ў выніку нядбайнасці дарослых, журналісты дзяржСМІ выпраўляюцца «з інспекцыяй» па віцебскіх дварах. Так і гэтым разам: пасля выпадку ў летніку на Бабруйшчыне, калі на 13-гадовага хлопчыка паваліліся футбольныя вароты, карэспандэнты «Витебских вестей» пацікавіліся станам абсталявання на дзіцячых пляцоўках у Віцебску. Істотных недахопаў не знайшлі, а ліквідаваць дробныя параілі самім жыхарам праз службу ЖКГ.
Выхаванцаў дзіцячых садкоў «далучаюць да гістарычнай спадчыны»
«Далучэнне» вялося цягам усяго 2022-га году, абвешчанага Годам гістарычнай памяці. Паколькі дзіцячыя дашкольныя ўстановы вобласці пераважна дзяржаўныя, то меркаваннямі бацькоў малалетніх выхаванцаў ніхто не цікавіўся, запрашаючы для выступаў перад дзецьмі міліцыянтаў або нават прадстаўнікоў пракуратуры.