Два тамы жаху і болю. Ігар Станкевіч апублікаваў даследаванне пра камуністычныя рэпрэсіі на Аршаншчыне
Двухтомнік «Всех поименно назвать» – гэта гісторыі чалавечых жыццяў, растаптаных і знішчаных падчас сталінскага тэрору, гістарычныя дакументы, і асобна – спіс рэпрэсаваных, у якім больш за тры з паловай тысячы чалавек. «Віцебская вясна» паразмаўляла з аўтарам пра тое, чаму двухтомнік, над якім Ігар Станкевіч працаваў шмат гадоў, можна лічыць помнікам ягонай радзіне і ўсім землякам.
У Віцебску адкрылася выстава ілюстрацый да “Айчыны” Ўладзімера Арлова
У віцебскім арт-цэнтры VZAP адкрылася выстава ілюстрацый Паўла Татарнікава да кнігі Уладзімера Арлова “Айчына: маляўнічая гісторыя ад Рагнеды да Касьцюшкі”. На адкрыцьці прысутнічалі і мастак, і пісьменьнік. Уладзімер Арлоў прэзэнтаваў таксама іншыя свае кнігі.
Яраслаў Іванюк расказаў у Віцебску пра інтэрнэт-бібліятэку “Камунікат”
Праект беларускай бібліятэкі “Камунікат” ажыцьцяўляецца ўжо цягам 19 гадоў. Спачатку стараньнямі некалькіх энтузіястаў, а цяпер – “Беларускім гістарычным таварыствам” Беластоку. На “Камунікаце” сабрана сёньня амаль 40 тысяч беларускіх публікацыяў.
Зьміцер Бартосік з “Клінікай кітайскага дантыста” даехаў нарэшце да Віцебску
Прэзэнтацыя кнігі, выдадзенай у 2018 годзе ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, прайшла ў віцебскім “Эўрапейскім клюбе”. У кнігу ўвайшлі тэксты, падрыхтаваныя для перадачы “Вострая брама” на “Радыё Свабода”. Зьміцер Бартосік вёў у ёй рубрыку “Забыты адрас”.
Гісторык Зьміцер Дрозд прэзэнтаваў у Віцебску “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”
Гісторык і дасьледчык Зьміцер Дрозд прэзэнтаваў у Віцебску сваю кнігу “Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча”. У кнігу ўвайшлі каля 150 невядомых раней дакумэнтаў. Асоба беларускага клясыка, дзякуючы новым адкрыцьцям, набыла невядомыя раней рысы і стала яшчэ больш абаяльнай у сваёй рэалістычнасьці.