Беларускія праваабарончыя арганізаціі 3 лютага зрабілі заяву пра прызнанні палітвязнямі 15 зняволеных па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса краіны. Сярод прызнаных лічыцца і прадпрымальнік з Віцебску Алег Дзмітрачэнка.

Апублікавана ў Палітвязьні

26 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску завяршыў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні 45-гадовага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнкі. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і прыгаварыў да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі («хімія»). Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Юрчанка. Пракуратура прасіла суд пакараць Дзмітрачэнку двума з паловай гадамі абмежавання волі.

Апублікавана ў Суд

25 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць справу, заведзеную на 45-гадовага прадпрымальніка Алега Дзмітрачэнку. Паводле арт. 369 КК мужчыну абвінавачваюць у абразе былога старшыні адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску Сяргея Сташэўскага пры выкананні ім службовых абавязкаў. Пацярпелы Сташэўскі ў сувязі са службовымі акалічнасцямі на судовае паседжанне не з’явіўся. Суд прыняў рашэнне разглядаць справу без яго.

Апублікавана ў Суд