Цягам гэтага году абласная дзяржаўная газета перыядычна размяшчала артыкулы, дзе ў ананімных героях няцяжка пазнаць мясцовых палітзняволеных. Аўтар у гэтых артыкулаў адзін і той самы, журналіст Яўгеній Карпас, які піша матэрыялы паводле інфармацыі з пракуратуры па палітычных справах. Ягоныя тэксты вызначаюцца падкрэслена грэблівымі інтанацыямі, калі вядзецца пра нязгодных з тым, што робіцца ў Беларусі, асабліва пасля падзей 2020г. Ананімным героем апошняга артыкула супрацоўнік дзяржаўнай газеты зрабіў палітвязня Аляксандра Патапава – 68-гадовага ўкраінца, які даўно жыве на Віцебшчыне.

Апублікавана ў Свабода слова

У судзе Віцебскага раёна 10 лістапада суддзя Наталля Траццякова павінна пачаць разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 68-гадовага жыхара в. Хатоля Віцебскага раёна палітвязня Аляксандра Патапава. Следства і пракуратура сышліся на тым, што Аляксандр здзейсніў злачынную дзею, якая падпадае пад усе прыкметы злачынства, у рамка ч.1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) КК РБ. Пачатак судовага пасяджэння прызначаны на 14-30, але разгляд справы будзе адбывацца ў закрытым для публікі рэжыме.

Апублікавана ў Суд