Віцебская грмамадская актывістка Станіслава Цярэнцьева дапамагае Ўкраіне і ўкраінцам
Грамадзянская актывістка і сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Задзвіжка» Станіслава Цярэнцьева зараз каардынуе праект Напрамак – сайт з актуальнай інфармацыяй для ўсіх, хто пацярпеў ад вайны, незалежна ад нацыянальнасці і геаграфіі. Яна распавяла сваю гісторыю валанцёрства.
Караліна Цярэнцьева актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы
Грамадскія актывісты Віцебска працягваюць актыўна валанцёрыць на ўкраінска-польскай мяжы. Караліна Цярэнцьева – тыповы таму прыклад. Цяпер Караліна працуе з жыхарамі Украіны, якія хаваюцца ад вайны на тэрыторыі Польшчы, у горадзе Пшымыслі, які месціцца побач мяжой.
Чарговы Тэлеграм-пікет выклікаў цікавасць міліцыі і суду
За ўдзел у інтэрнэт-пікеце старшы інспектар маёр міліцыі Ўладзімір Казлоўскі склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні віцебскай грамадзянскай актывісткі Караліны Цярэнцьевай. Матэрыялы справы будуць разгледжаныя 17 мая 2021 года ў 10-30 суддзём суду Першамайскага раёну Віцебску Міхаілам Юрчанкам.