Нядзеля, 24 Сакавік 2013

У Віцебску - новыя затрыманьні

Актывісты БХД і Партыі БНФ затрыманыя ў Віцебску каля будынку суду Кастрычніцкага раёну, дзе праходзіў працэс над актывістамі Партыі БНФ Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым. Як паведаміла каардынатарка БХД Тацьцяна Севярынец, актывісты спачатку прыйшлі ў Парк чыгуначнікаў, дзе зьбіраліся правесьці мерапрыемства да Дня Волі. Калі даведаліся, што ў гэты момант у судзе Кастрычніцкага раёну праходзіць суд над актывістамі Кастусём Смолікавым і Леанідам Аўтуховым, то вырашылі падтрымаць іх.

Апублікавана ў Акцыі

Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся да начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебску з заявай аб аднаўленьні правоў затрыманых 22 сакавіка сябраў партыі БНФ Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава. Ён патрабуе разгледзець справу ў судзе не пазьней як цягам 48 гадзін пасьля затрыманьня або вызваліць актывістаў. Аналягічныя заявы былі накіраваныя таксама ва УУС Віцебскага аблвыканкаму і міністру ўнутраных спраў.

Апублікавана ў Затрыманьні

У Віцебску затрыманыя сябры партыі БНФ — цяперашні старшыня абласной арганізацыі Леанід Аўтухоў і былы кіраўнік гэтай структуры Кастусь Смолікаў. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» яны раздавалі ўлёткі з запрашэньнем на мітынг 25 сакавіка. Цяпер актывісты знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, суд над імі адбудзецца 25 сакавіка.

Апублікавана ў Акцыі