26 сакавіка, падчас таго як Сяргей ішоў на прабежку, на яго быў здзейснены напад. Абараняючы сваё жыцьцё, Каваленка атрымаў чатыры нажавых раненні, быў шпіталізаваны з глыбокімі парэзамі ногі сярэдняй цяжкасці, якія прывялі да частковай страты працаздольнасці.

Апублікавана ў Палітвязьні

Палітык-радыкал Сяргей Каваленка 4 кастрычніка каля амбасады Літвы ў Варшаве правёў масавае мерапрыемства, дазволенае польскімі ўладамі. Падчас акцыі ён зачытаў тэкст петыцыі, у якой была дадзена характарыстыка бягучай палітыкі ўрада Літвы ў адносінах да некаторых прадстаўнікоў эмігранцкіх колаў. У выніковай частцы сваёй заявы, ад імя ЛітоўскаБелаРускага Народа, Каваленка высунуў 12 жорсткіх патрабаванняў літоўскім уладам. Тэкст петыцыі прыводзіцца ніжэй.

Апублікавана ў Акцыі

У дачыненні да віцябляніна Сяргея Каваленкі распачатая крымінальная справа за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Пра гэта жонцы віцебскага актывіста стала вядома ў кастрычніку 2021 году. Тады да яе прыходзілі з ператрусам і распытвалі, дзе знаходзіцца яе муж. Днямі да Алены Каваленкі зноў прыходзілі міліцыянты.

Апублікавана ў Рознае

Былога палітвязня Сяргея Каваленку, які ў 2010 годзе вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на каляднай ялінцы ў цэнтры Віцебску, цяпер абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). Пра гэта паведаміла былая жонка актывіста Алена Каваленка. Артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Аднак ужо больш за два гады Сяргей Каваленка жыве і працуе на тэрыторыі іншай краіны.

Апублікавана ў Свабода слова

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку – за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 13 чэрвеня гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі віцябляне Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка.

Апублікавана ў Рознае

Пра тое, што нельга «апранаць бел-чырвона-белае» і залазіць на ялінку на плошчы Перамогі, а таксама – што вітаць Дзеда Мароза і Сьнягурку можна толькі дзяржаўнымі сымбалямі і атрыбутыкай, распрацаванай для гэтых мэтаў гарвыканкамам, было напісана на сайце «Народныя навіны Віцебска» ў артыкуле пра арганізацыю сьвяткаваньняў каля галоўнай гарадзкой ёлкі.

Апублікавана ў Дзяржава

Камітэт ААН па правох чалавека прыняў чарговае рашэньне наконт скаргі віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. Гэтым разам рашэньне станоўчае: камітэт прызнаў, што Рэспубліка Беларусь парушыла правы актывіста, і цяпер цягам 180 дзён дзяржаўныя чыноўнікі абавязаныя аднавіць яго правы, якія былі парушаныя, выплаціць адпаведную кампэнсацыю ды зрабіць захады, каб гэткіх парушэньняў правоў грамадзян з боку дзяржавы не было ў будучыні.

Апублікавана ў КПЧ ААН

Актывістам апазыцыі пагражае прэвэнтыўнае затрыманьне перад «Славянскім базарам». Гэтак былы палітвязень Сяргей Каваленка пракамэнтаваў беспрэцэдэнтныя захады ўладаў па навядзеньні парадку ў Віцебску перад фэстам.

Апублікавана ў Рознае

Віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку выклікалі ў інспэкцыю Першамайскага раёну Віцебску. Там яму вынесьлі другое папярэджаньне. «Мне вынесьлі папярэджаньне за той самы эпізод ад 25 сакавіка, калі мяне абвінавацілі ў тым, што я нібыта ня ў тым месцы перайшоў дарогу. Цяпер яны заяўляюць, што я нібыта яшчэ і нецэнзурна лаяўся на міліцыянтаў. Як мне сказаў адвакат, хопіць нават двух гэтых папярэджаньняў, каб адправіць мяне назад у турму. Могуць прыйсьці і забраць мяне ў любы момант», - заявіў Сяргей Каваленка.

Апублікавана ў Рознае

«Відаць, яшчэ рана пра гэта гаварыць. Я зьбіраюся, а можа не паступлю», — сказаў Сяргей Каваленка. Ён пакуль не гатовы назваць унівэрсытэт, у якім хацеў бы атрымліваць адукацыю: «Я раней вучыўся ў Палітэхніцы. У нас было праграмаваньне — і мне падабалася. Што называецца, “сябрую” з кампутарам. Працягваць адукацыю трэба — мусіць быць вышэйшая адукацыя. Сябры так параілі: мо для палітыкі спатрэбіцца».

Апублікавана ў Рознае