Праваабарончая супольнасць прызнала жыхара Віцебску палітвязнем, выступіўшы з адмысловай заявай. У ей падкрэсліваецца, што Вячаслаў Лазараў быў журналістам-фрылансерам, яго неаднаразова затрымлівалі падчас мірных пратэстаў у 2020 г. Цяпер яму прад'яўлены абвінавачанні па частцы 1 артыкула 364-1 Крымінальнага кодэксу (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці). На думку праваабаронцаў, «празмерна шырокае і расплывістае вызначэнне «экстрэмісцкай дзейнасці», прадугледжанае беларускім заканадаўствам, дазваляе ўладам маніпуляваць фармулёўкамі дзеля неправамернага абмежавання права на інфармацыю, свабоды слова і свабоды асацыяцый.

Апублікавана ў Палітвязьні

16 сакавіка 2023 году  пракуратура Рэспублікі Беларусь зацвердзіла абвінавачанне ў дачыненні да палітзняволенай Яны Пінчук у канчатковай рэдакцыі і накіравала крымінальную справу на разгляд у Мінскі гарадскі суд. Разгляд прызначаны на 10 красавіка 2023 года.

Апублікавана ў Палітвязьні

Разьбяр па дрэве і былы палітвязень жыхар Віцебску Ўладзіслаў Макавецкі цалкам адбыў двухгадовае «пакаранне» ў івацэвіцкай калоніі. У «Воўчых норах» сябраваў з Паўлам Юхневічам і Алесем Пушкіным. Адтуль даслаў сваёй жонцы малюнак зеленавокага коціка-сфінкса ў турэмнай робе на фоне трох зорак у акенцы за кратамі. Праз год «Котэк Друша» трапіў на афішу выставы карцін рэпрэсаваных мастакоў, якая адкрыецца ў Варшаве 17 сакавіка. Размаўляем з Уладзіславам Макавецкім пра ката Друшу, Алеся Пушкіна і Беларусь на раздарожжы. Пра гэта піша “БелСат”.

Апублікавана ў Палітвязьні

Пра гэта распавяла жанчына, якая сядзела разам з Вольгай. Яна кажа, што была ўражаная стойкасцю Вольгі Ялцэвіч. Паводле слоў былой палітзняволенай, у берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым увогуле пасадзілі ў падвальнае памяшканне. Яно выглядала як камера, але фактычна — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылася здароўе. Але яна трымаецца.

Апублікавана ў Палітвязьні

Усё часцей становіцца вядома пра розныя метады ціску, якія выкарыстоўваюцца ў дачыненні да палітзняволеных, якія выходзяць з СІЗА і калоній. Таму важна ведаць што можа чакаць беларускіх грамадзян пасля таго, як яны цалкам адбудуць тэрмін, звязаны з пазбаўленнем волі.

Апублікавана ў Пэнітэнцыярная сыстэма

Як высветлілася, у 2022 годзе на аўкцыён выстаўлялі лоты ад яшчэ аднаго палітвязня - Віктара Бабарыкі. Размова аб аптычным прыцэле і дзелях у статутным фондзе кампаній. Пры гэтым на некаторых лотах хоць і быў пазначаны завінавачаным банкір, але належалі яны, як вынікае з абвестак, ягонаму сыну Эдуарду.

Апублікавана ў Палітвязьні

Яна рыхтуецца у Варшаве, пад час якой удзельнікі выкажуць падтрымку палітзняволеным палітыкам Мікалаю Статкевічу і Паўлу Севярынцу.

Апублікавана ў Палітвязьні

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

Апублікавана ў Палітвязьні

Мужчына чакае суда за каментары ў сеціве Інтэрнэт паводле абвінавачвання ў распальванні сацыяльнай варожасці і абразе А. Лукашэнкі па арт. 130 і 368 КК узяты пад варту і ўтрымоўваецца на працягу доўгага тэрміна ў Віцебскім абласным СІЗА №2. Заява праваабарончых арганізацый змешчына тут.

Апублікавана ў Палітвязьні

Па інфармацыі праваабаронцаў, у віцебскую калонію №3 Алеся Папковіча перавялі яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі, і на той момант яго прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Палітвязня асудзілі 5 снежня 2022 г. у судзе Заводскага раёну Менску. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызначыў хлопцу два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. І ўжо ў студзені Алесь Папковіч апынуўся ў «Віцьбе-3», прычым адразу ў  памяшканне камернага тыпу. Па выніку разгляду апеляцыі, хлопца перавялі на каранцін у той самай калоніі, бо прысуд пакінуты без зменаў. Агулам у віцебскай ПК №3 ўтрымліваюцца 90 палітзняволеных.

Апублікавана ў Палітвязьні