На міжнародным турніры для спартоўцаў з парушэньнямі зроку, што прайшоў у Віцебску ў сакавіку, выступіла каманда з Данецку, якая пазыцыянавала сябе як «зборная ДНР».

З аршанцамі сустрэўся каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда, які прэзэнтаваў комікс “Мама, гэта я”. Жыхары Воршы прадставілі землякам і ўласныя творчыя напрацоўкі на тэму сьмяротнага пакараньня.

На інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад” 1 красавіка пачаўся збор подпісаў за перайменаваньне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Францішка Скарыны.

Натальлю Стрэльчанка аштрафавалі на 196 рублёў нібыта за непадпарадкаваньне міліцыянтам у райаддзеле міліцыі, куды яе даставілі а 6:30 раніцы 25 сакавіка.

Увечары 28 сакавіка найстарэйшага віцебскага апазыцыянэра наведалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС і паведамілі, што супраць яго распачатая адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.34. Справа ініцыяваная міліцыянтамі праз падзеі 23 сакавіка.

Гэта будзе ўжо чацьвертая паштоўка цыклю. Раней у продажы зьявіліся карткі, прысьвечаныя Менску, Пінску і Брэсту. Чарга за Віцебскам. Каб зрабіць якасны макет, стваральнікі зьбіраюць грошы на краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака”. На 30 сакавіка праект сабраў ужо 99% патрэбных сродкаў.

Вынікі выбараў ў мясцовыя саветы, што адбыліся ў лютым, ня сталі нечаканасьцю для актыўнага ўдзельніка электаральных баталіяў у Віцебску падпалкоўніка ў адстаўцы Вадзіма Кузьміна. Ён ня толькі балятаваўся у дэпутаты ад партыі левых «Справядлівы сьвет», але і зарэгістраваўся ў якасьці назіральніка на адным з участкаў, дзе зафіксаваў рэкордную колькасьць парушэньняў – трыццаць шэсьць.

Сход чальцоў віцебскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшоў 23 сакавіка пры патрэбным кворуме і ў чаканьні абяцанага сюрпрызу, якім урэшце стаў новы дакумэнтальны фільм, зьняты сябрамі філіі.

26 сакавіка ў судзе Першамайскага раёну гораду Віцебcку адбыўся суд над Андрэем Кешанюком. Актывіст быў затрыманы раніцай гэтага самага дня перад будынкам Белтэлекаму, што на праспэкце Чарняхоўскага, за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і дастаўлены ў мясцовы аддзел міліцыі. Асноўнай падставай для затрыманьня стаў бел-чырвона-белы сьцяг, які ён трымаў у рукох.

Сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 2018 году ў Полацку праходзіла ў атачэньні міліцыі.