“Беларускі свабодны тэатар” завітаў нарэшце ў Віцебск. У арт-цэнтры VZAP на Кастрычніцкай “свабодаўцы” паказалі спэктакль паводле п’есы нашай зямлячкі Вольгі Прусак “Дэжэўю”. На сувязь з заляй праз скайп зь Лёндану выходзіў рэжысэр пастаноўкі Уладзімер Шчэрбань. Візыт “Свабоднага тэатру” ў Віцебск стаўся падзеяй.

У аўторак 13 лютага пачынаецца апошні этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Віцебскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць восьмага скліканьня. Ужо зусім хутка мы даведаемся, хто цягам наступных чатырох гадоў будзе кіраваць гарадзкімі справамі.

Кандыдат у дэпутаты ад левай партыі “Справядлівы сьвет” Вадзім Кузьмін заклікае выбарцаў кідаць у выбарчыя скрыні разам зь бюлетэнямі рахункі за камунальныя паслугі з надпісам “Як мне жыць пасьля іх аплаты?” альбо свае квіткі па заробках з пытаньнем “Дзе мае 500 даляраў?”…

Чарговы агітацыйны пікет зладзіла 9 лютага ў Віцебску кандыдатка ў мясцовыя дэпутаты ад АГП Ірына Яскевіч. Агітавала людзей, каб галасавалі за сваіх суседзяў, якія ня будуць чакаць сьлесара з ЖКГ, каб наладзіць дабрабыт і жыцьцё ў акрузе. “Я вашая суседка!” – казала мінакам.

Доўг у больш як 2000 рублёў выставіла ЖКГ жыхарцы Полацку Тахміне Міхайлавай як запазычанасьць за арэнду кватэры за тры гады. Хаця жанчына ўвесь час плаціла па ўсіх рахунках, і дагэтуль прэтэнзіяў да яе па аплаце не было.

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да ініцыятара стварэньня мэмарыялу рэпрэсаваным за часамі Сталіна, кіраўніка грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Яна Дзяржаўцава заняў у судзе Віцебскага раёну два дні. Раней гэтая справа ўжо разьбіралася райсудом, але была вернутая на новы разгляд рашэньнем Віцебскага абласнога суду.

Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні чарговых выбараў праводзіць у горадзе над Дзьвіной трэнінгі для назіральнікаў. Ня стала выключэньнем і сёлетняя выбарчая кампанія.

Заўважнай адметнасьцю сёлетніх перадвыбарчых апазыцыйных пікетаў у Віцебску стала абавязковая прысутнасьць на іх супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія вядуць непрыхаваную відэафіксацыю.

Праваабаронцам стала вядома аб зьбіцьці палітвязьня, заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшан» Міхаіла Жамчужнага ў горацкай папраўчай калёніі №9. 24 студзеня ахова пакінула мужчыну без нагляду ў калідоры санчасткі, дзе яго жорстка зьбіў іншы асуджаны.

Намесьнік дырэктара па ідэалёгіі ААТ «Полацак-Шкловалакно» Андрэй Кузьмін накіраваў у міліцыю заяву з абвінавачваньнем актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава ў паклёпе і абразах у інтэрнэце. Аднак дамагчыся прыцягненьня прафсаюзнага лідэра да адказнасьці не атрымалася – крымінальная справа паводле заявы распачатая не была.