Вядомы ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы» дае канцэрт у Віцебску. Але, як сьведчаць гледачы, сьвята было сапсаванае ахоўнікамі. Яны не прапускаюць у залю гледачоў са стужкамі колераў украінскага сьцягу.

Указам прэзыдэнта № 171 ад 22 красавіка асуджаны за ўчыненьне асабліва цяжкага наўмыснага злачынства Яўген Гуляеў пазбаўлены мэдаля “За бездакорную службу” III ступені. Тэкст дакумэнту разьмешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У гадавіну Чарнобыля віцебскія ліквідатары традыцыйна зьбіраюцца ля крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Вось і 26 красавіка 2015 году была праведзеная акцыя памяці. Пасьля невялічкага мітынгу быў спушчаны на ваду Заходняй Дзьвіны вянок з жалобным надпісам: «Героям-ліквідатарам Чарнобыля ад нас, жывых».

20 красавіка адбыўся сход сяброў гаражна-спажывецкага каапэратыву №3 Віцебску. Упершыню за апошнія некалькі гадоў на сход сабралася неабходная колькасьць удзельнікаў, таму рашэньні, прынятыя прысутнымі чальцамі каапэратыву, нарэшце можна прызнаць легітымнымі.

24 красавіка ў судзе Аршанскага раёну і гораду Воршы разглядалася грамадзянская справа па скарзе старасты вёскі Стаўры, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ігара Грышанава на дзеяньні ААТ «Птушкафабрыка Аршанская». Першае, папярэдняе, паседжаньне стала і апошнім: судзьдзя Натальля Архіпава ў «сувязі з пропускам тэрміну звароту ў суд, вызначанага ў грамадзянска-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь», адмовіла ў задавальненьні выказаных скаржнікам прэтэнзіяў.

Праграма “Дарогі Беларусі” на 2006-2015 гады рэалізаваная ў Віцебскай вобласьці толькі на 40%. Пра гэта паведаміў на паседжаньні аблвыканкаму, на якім разглядалася выкананьне праграмы, начальнік аддзелу транспарту і камунікацыяў аблвыканкаму Андрэй Гулідзін.

Так, у першым квартале 2015 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2014-га колькасьць забойстваў павялічылася з 1 да 5, фактаў прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў - з 3 да 8.

У праваслаўных цэрквах Віцебску, а таксама вобласьці актыўна распаўсюджваецца газэта «Наше Православие». Гэта афіцыйны друкаваны орган Віцебскай эпархіі БПЦ (Маскоўскі патрыярхат). Наклад – 1000 асобнікаў. Старыя нумары распаўсюджваюцца ў цэрквах бясплатна. Рэдактарам газэты зьяўляецца вядомы дзеяч рускага руху Андрэй Герашчанка.

Прычына забароны акцыі, заяўку на правядзеньне якой падавалі віцебскія сябры КХП-БНФ, традыцыйная. Намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Дзьмітры Шэрыкаў забараніў вулічнае шэсьце, спаслаўшыся на адсутнасьць у заяўнікаў дамоваў на яго абслугоўваньне камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі.

На сёлетнюю Радаўніцу надвор’е не абяцала нічога добрага: пахмурнае неба, вецер, нават дробны град з раніцы сыпануў на зямлю шчодрай жменяй дробнага белага гароху. Здавалася, народ перанясе сьвята ў замкнёныя межы сваіх кватэр, але насуперак прагнозам сыноптыкаў пасьля поўдня распагодзілася: і сонейка прабілася праз хмары, і тэмпэратура папаўзла ўгару, і грамадзяне прыйшлі аддаць даніну павагі і памяці сваім продкам.