Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 12 Сакавік 2023

Сілавікі правялі ператрус у грамадскага актывіста і журналіста з Шаркаўшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У нядзелю, 12 сакавіка, дамоў да Андрэя Букі завіталі мясцовыя міліцыянты Маліноўскі і Някрасаў і прынеслі пастанову пра ператрус.

Нагодай для ператрусу стала аватарка актывіста ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, якая была ў сетцы яшчэ ў 2022 годзе.

Міліцыянты забралі ў грамадскага актывіста і журналіста ноўтбук. Падчас ператрусу сілавікі паводзілі сябе карэктна.

Сяргей Азёрны