Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Лістапад 2020

«Час дыялогу»? Улады правялі ў Віцебску паседжанне КС грамадскіх аб'яднанняў і партый

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Падчас паседжання Падчас паседжання

11 лістапада ў Віцебску прайшло пашыранае паседжанне Каардынацыйнага савету арганізацыйных структур грамадскіх абʼяднанняў і палітычных партый гораду Віцебску. Тэма сустрэчы дэкларавалася як «Канстытуцыя. Час дыялогу».

Арганізатарам і мадэратарам дыскусіі стала старшыня Віцебскага гарадскога савету ветэранаў Ларыса Аленская.

Цягам трох гадзін больш за два дзясяткі ўдзельнікаў – прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і партый, казалі аб палітычнай сітуацыі ў горадзе і краіне. Падчас сустрэчы паспрабавалі вызначыць ролю грамадскасці ў дасягненні грамадзянскага міру і згоды.

Грамадскія і палітычныя лідары агучылі прапановы, якія тычыліся зменаў у Канстытуцыю, якія могуць стаць часткай новага Асноўнага закона Беларусі.

На сустрэчу не былі запрошаныя лідары і прадстаўнікі вулічных пратэстаў, апаненты са студэнцкага асяродку, прадстаўнікі медычнай супольнасці, што надало сустрэчы аднабаковы і мажорны характар.

Некаторыя выступы выходзілі за межы заяўленай тэмы і больш нагадвалі нудныя справаздачы аб дзейнасці тых ці іншых грамадскіх абʼяднанняў.

У сустрэчы бралі ўдзел старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін, старшыня Віцебскага гарадскога Савету дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, дэпутат Савету Рэспублікі і былы начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкаму Юрый Дзяркач ды іншыя.

Леанід Свецік, праваабаронца