Друкаваць гэтую старонку
Серада, 16 Лістапад 2022

Латвійскія ўлады разбурылі частку савецкага помніка "Кургана Дружбы"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Яшчэ ў ліпені ўрад Латвіі вырашылі канчаткова разарваць гістарычную сувязь з Расіяй яе сатэлітам Беларуссю праз знішчэнне 69 помнікаў, звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны.

"Курган дружбы" які быў узведзены ў 1959 годзе на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі ў памяць аб партызанах гэтых краін. На мемарыяльнай пліце быў такі надпіс: "Тут 10 мая 1942 года пачаў сваю партызанскую дзейнасць слаўны сын латышскага народа Герой Савецкага Саюза Імант Судмаліс". За яго галаву немцы прапанавалі ўзнагароду ў 30 тысяч марак. Змаглі арыштаваць і пакараць смерцю ў Рызе ў траўні 1944 года. 

Выконваючы рашэнні ўрада краіны 28 кастрычніка мясцовыя ўлады дэмантавалі частку савецкага помніка "Курган Дружбы", які знаходзіўся на іх тэрыторыі нягледзячы на ​​тое, што мясцовае рускамоўнае насельніцтва было супраць яго зносу. 

Пры дэмантажы беларуская і расійская часткі манумента не пацярпелі.

Віталь Кажух