Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Снежань 2021

Суд можа скараціць тэрмін лячэння ад алкагалізму ў ЛПП для 10 жанчын

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Лячэбна-працоўны прафілакторый №9 упраўлення Дэпартаменту па выкананні пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску з прапановай скараціць тэрмін лячэння ад алкагольнай залежнасці дзесяці жанчынам. Раней усім ім судамі быў прызначаны стандартны тэрмін лячэння 12 месяцаў, прадугледжаны Законам «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх».

Суддзі Аліса Догіль, Марына Марозава і Марыя Лапшова 14 і 15 снежня маюць прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці працягу пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці Святланы Багамолавай, Раісы Курылёнак, Юліі Архіпенка, Наталлі Салавей, Любові Пятравец, Наталлі Пагонцавай, Святланы Рафеевай, Людмілы Мельчанка, Натальі Ананьявай і Жаны Купрыновіч. 

У выпадкі станоўчага рашэння яны будуць прызнаны вылекаванымі ад алкагольнай залежнасці і іх выпцсцяць з ЛПП. 

Для скарачэння тэрміну знаходжання жанчын у віцебскім лячэбна-працоўным прафілакторыі №9 адміністрацыя ўстановы перадала ў суд звесткі аб аказанні падапечным медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі, аб праходжанні імі прафесійнай падрыхтоўкі, характарыстыкі аб іх стаўленні да працы і аб тым, як іх падапечныя ўспрымалі выхаваўчыя мерапрыемствы. 

Неабходна адзначыць, што законам прадугледжанае скарачэнне тэрміну знаходжання ў лячэбных установах падобнага тыпу да шасці месяцаў і толькі да трох месяцаў, у выпадку паўторнага лячэння. 

Міхась Пісараў