Друкаваць гэтую старонку
Серада, 15 Верасень 2021

Палітвязня Віктара Бабарыку перавялі на новую «пасаду» – умовы працы адчувальна пагоршыліся

Ацаніць гэты матэрыял
(6 галасоў)

Увесь жнівень Віктар Бабарыка шэсць дзён на тыдзень працаваў апальшчыкам ў пякарні папраўчай калоніі № 1. За гэты час ён зарабіў 6 рублёў 41 капейку, а пасля ўсіх утрыманняў атрымаў 1 рубель 60 капеек. На мінулым тыдні палітвязень прайшоў нават атэстацыю па гэтай спецыяльнасці. Але на наступны ж дзень яго перавялі на новую пасаду - ўкладчыка хлебабулачных вырабаў.

Наўрад ці можна лічыць гэта «кар'ерным ростам», але ўмовы працы рэзка пагоршыліся: палітвязень увесь час павінен знаходзіцца ў пякарні, дзе тэмпература, нават з выключанымі печамі, перавышае 30 градусаў. Памяшканне практычна не вентылюецца, вокны адкрываць не дазваляецца (хоць яшчэ нядаўна - да пераводу туды Бабарыкі - было можно).

Адвакаты маюць намер звярнуцца ў кампетэнтныя органы для праверкі умоў працы ў пякарні. Да таго ж, Віктар Бабарыка скардзіцца на адсутнасць вольнага часу.

«На жаль вольнага часу ў мяне практычна няма. Задача існай сістэмы – пазбаўленне магчымасці разумовага развіцця людзей. Таму нас імкнуцца займаць рознымі фізічнымі актыўнасцямі: ходзім-блукаем туды-сюды. На чытанне і лісты зусім не застаецца часу», - паведамляе Віктар Бабарыка ў лісце з калоніі.

Віталь Кажух