Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Ліпень 2022

Палітвязнь Яна Пінчук напісала адкрыты ліст сваім добразычліўцам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

10 ліпеня Яна напісала адкрыты ліст усім неабыякавым да яе лёсу беларусам і расейцам. Да 2018 года палітвязня Яна Пінчук пражывала ў Віцебску, пасля чаго пераехала ў Расейскую Федэрацыю. Па сцвярджэннях следчых органаў Рэспублікі Беларусь, маладая жанчына з'яўлялась адміністратарам тэлеграм-канала "Віцебск 97%". 

13 ліпеня пройдзе слуханні па справе Яны ў Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга па абскарджанні рашэння гарадскога суда, які пакінуў у сіле рашэнне Генеральнай Пракуратуры РФ аб выдачы Яны ў Беларусь. Пасля гэтага суда рашэнне аб выдачы можа набыць законную моц, і Яну змогуць этапаваць у Беларусь, дзе яе чакае следства, суд і заключэнне на вялікі тэрмін.

1 лістапада 2021 года была затрымана супрацоўнікамі паліцыі Санкт-Пецярбурга па запыце "кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь" у сувязі з абвінавачваннямі па ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асоб», да 12 гадоў пазбаўлення волі) і ч. 1 арт. 361.1 КК РБ ("Кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем", да 7 гадоў пазбаўлення волі). 

Алег Кунін