Апроч гэтага, хлопца  абвінавацілі і ў адміністрацыйным правапарушэнні - за хэштэг "Не вайне!" у сацыяльных сетках. На той час  Мікіта Лосік ужо знаходзіўся за кратамі па крымінальнай справе. За “пікетаванне ў інтэрнэце” яму прызначылі штраф у некалькі тысяч рублёў. 
Сёлета 8 ліпеня Віцебскі абласны суд прыгаварыў Мікіту Лосіка да 3-х гадоў абмежавання волі (“хіміі”). Прысуд выносіў старшыня суда Чыгуначнага раёна Віцебска Раман Дзягода. Аднак хлопцу  ўдалося пакінуць Беларусь. Фонд BYSOL аб'явіў збор сродкаў для падтрымкі хлопца  на першы час у эміграцыі.
 Праз некалькі дзён пасля вымушаных уцёкаў Лосіка ўключылі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. У гэты спіс колькі год таму быў ўключаны яго старэйшы брат - палітвязень  Ігар Лосік, журналіст Радыё Свабода, якога асудзілі  на 15 гадоў пазбаўлення волі .
Віталь Гракун