Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Верасень 2025

Вячаслаў Лазараў пра палітвязня Андрэя Паднябеннага, якога знайшлі павешаным у ШІЗА ПК- 15.

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)


Вячаслаў Лазараў  стаў адным з 52 зняволеных, вызваленых 11 верасня па памілаванні, што адбылося у выніку сустрэчы Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй, у ліку якой быў Джон Коўл, прадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа. 12 верасня экс-палітзняволены віцебскі відэааператар узяў удзел у адмысловай прэсканферэнцыі, дзе вызваленыя распавядалі пра гады зняволення і адказвалі на пытанні журналістаў. Адно з іх было пра Андрэя Паднябеннага, які загінуў у магілёўскай калоніі - той самай, дзе адбваў тэрмін Вячаслаў Лазараў.

У ПК-15 Андрэй Паднябенны   адбываў прызначаны яму больш чым 16-гадовы тэрмін. Яго асудзілі па 6-ці артыкулах  Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за абразу прэзідэнта, абразу прадстаўніка ўлады,  стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

“Усе мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Людзі, якія былі знаёмыя з ім, казалі, што псіхалагічны стан у яго быў  цалкам добры. Былі нармальныя адносіны са зняволенымі ў атрадзе. І не было падобна, што ён пайшоў бы на самагубства. Тыя, хто знаходзіліся з ім у ШІЗА у адзін час, не чулі нічога пра тое, каб кагосьці спрабавалі ратаваць. Усё гэта замоўчвалася. Гэтая інфармацыя ўвогуле доўга прыхоўвалася”, - распвёў Вячаслаў Лазараў.

На момант смерці Андрэю Паднябеннаму   было 36 гадоў. Прычына застаецца загадкай. Былыя зняволеныя выражаюць сумневы, што ў ШІЗА можна нешта зрабіць без ведама адміністрацыі.

Максім Пятроўскі