Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 17 Люты 2026

BYSOL абвясціў збор на дапамогу Паўлу Севярынцу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Экс-палітвязень, пісьменнік, мастак, палітык быў затрыманы ў 2020-м годзе і асуджаны да 7 гадоў зняволення за “падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках”. 5 з паловай гадоў ён правёў за кратамі, быў вызвалены летась 13 снежня і прымусова  дэпартаваны з Беларусі. Цяпер у Літве разам з сям’ёй ён  пачынае жыццё  з нуля. Павел Севярынец мае вялікія планы, звязаныя з публічнай дзейнасцю, і просіць падтрымкі менавіта на гэта.

Ён збіраецца стварыць і развіваць ютуб-канал, які будзе інфармаваць беларусаў пра падзеі ў Беларусі і свеце, выпусціць серыю ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў, выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні – іх у выглядзе чарнавікоў часткова  ўдавалася перадаваць на волю.

"Наша сям’я вельмі ўдзячная арганізацыям і людзям, якія ўжо дапамаглі нам з выдаткамі на першыя патрэбы і медыцыну, але пачаць публічную дзейнасць практычна з нуля за мяжой цяжка", - піша Павел Севярынец. 

Грошы, якія ён хоча сабраць, пойдуць на увасабленне гэтых планаў: набыццё абсталявання для здымак, выраб серыі відэаролікаў, выданне кнігі турэмных малюнкаў, вершаў і выслоўяў і арганізацыю прэзентацый. У першы ж дзень збора, адкрытага BYSOL, сума ахвяраванняў наблізілася да  тысячы еўра. Падтрымаць Паўла Севярынца можна тут

В
асіль Раманаў