Нагадаем, грамадскасці пра стан здароўя палітыка стала вядома толькі цяпер, калі 19 лютага ён выйшаў на волю і апынуўся дома ў Мінску. Інсульт у Мікалая Статкевіча здарыўся яшчэ 21 студзеня, і ен амаль месяц правёў у рэанімацыі.
Па словах прэс-сакатаркі Наталлі Эйсмант, “рашэнне аб памілаванні Мікалая Статкевіча Лукашэнка прыняў ужо даўно. Але тады ехаць у “райскі сад” Статкевіч адмовіўся. І — вярнуўся ў турму”. Як вынікае з яе словаў, асуджаны і памілаваны палітык зрабіў гэта нібыта добраахвотна. Не ўдакладняючы прычын, чаму так магло здарыцца, Эйсмант кажа, што ў апошнія паўгода пасля 11 верасня 2025 года ў асуджанага “пачаліся праблемы са здароўем. У прыватнасці, здарыўся інфаркт мозгу.
11 верасня 2025 года Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх, акрамя Мікалая, прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі. Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, дзе яго затрымалі і зноў вярнулі ў калонію.
Учора Мікалая Статкевіча нарэшце вызвалілі без дэпартацыі — але пасля інфаркту за кратамі.
Мікола Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.
Арцём Галавін