Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Сакавік 2026

На волю выйшаў Мікалай Куляшоў – палітвязень з Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Афіцыйныя дзяржаўныя крыніцы пацвердзілі, што 19 сакавіка былі вызвалены па памілаванні 250 зняволеных — частка з іх палітвязні. 235 застануцца ў Беларусі, 15 чалавек вывезлі ў Літву. Сярод гэтых 15-ці - актывіст  Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалай Куляшоў. Ен  быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, у тым ліку па “экстрэмісцкім” артыкуле.  Прысуджаны тэрмін адбываў у наваполацкай ПК-1.

Пра затрыманне Мікалая Куляшова ў 2022 годзе  стала вядома з дяржаўных СМІ. Пра абставіны арышту па ягонай крымінальнай справе нічога не гаварылася, але прапагандысты сцвярджалі, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.

Мікалай Куляшоў у мінулым мытнік. У 2016 годзе супраць яго была распачатая крымінальная справа за напад на пагранічніка. Падчас знаходжання ў следчым ізалятары Куляшоў абвяшчаў галадоўку. Актывіст жыў  у Дуброўне. Пасля пратэстаў 2020 года ў яго дома некалькі разоў  праводзілі вобшукі. Яго падазравалі ў тым, што ён наносіў пратэсныя надпісы на розных аб’ектах райцэнтра.

Алег Кунін