Друкаваць гэтую старонку
Субота, 21 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Дзяніс Пятроў, жыхар Дуброўна

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пасля затрымання 39-гадовы дубровенец каля 4-х месяцаў правёў у віцебскім СІЗА-2, пасля быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці і варажнечы). Суд пакараў яго  трыма гадамі "хіміі". 

20 чэрвеня 2025 года яго імя і прозвішча Дзяніса Пятрова  было ўнесена ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Пакаранне мужчына адбываў ў ПУАТ-29 (г.Ваўкавыск).

УВАГА!  У той самай ваўкавысскай папраўчай установе адбывае пакаранне поўны цёзка жыхара Дуброўна – таксама палітвязень і “экстрэміст” Дзяніс Пятроў з Маларыты. Ен асуджаны да трох гадоў "хіміі" па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). І пакуль застаецца за кратамі.

Алег Кунін