Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім дазволена застацца ў Беларусі, - Роберт Кузняцоў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Ураджэнец мястэчка Друя Браслаўскага раёна быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго асудзілі ў 2022 годзе ў Віцебскім абласным судзе паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Па матэрыялах следства, Кузняцоў у жніўні 2021 года размясціў  у сетцы Інтэрнэт каментары і графічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць  заклікі да распальвання  сацыяльнай варожасці і варажнечы, захопу дзяржаўнай улады, у тым ліку з выкарыстаннем зброі,  гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы ў адрас кіраўнікоў Беларусі і Расеі. У лістападзе 2021 года ён размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і каментары да яго.

КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", таксама імя і прозвішча Роберта Кузняцова было ўнесена ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.

Роберт Кузняцоў – колішні  рэгіянальны актывіст, прыхільнік Мікалая Статкевіча і намеснік прадстаўніка па Віцебскай вобласці ў Радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.

Феліцыян Красоўскі