Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Май 2026

125 палітзняволеных утрымліваюць у калоніях Віцебшчыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Самая меншая колькасць (1 чалавек)  – у Глыбоцкай ПК-13. Там адбывае прысуджанае пакаранне Віталь Мельнк, жыхар Мінскага раёна. Ен асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму. Яго звінавацілі па 5-ці артыкулах КК, у тым ліку за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і акт тэрарызму.

У Наваполацкай ПК -1 утрымліваюць 54 палітвязняў, у іх ліку – журналісты Андрэй Аляксандраў і Яўген Глушкоў.

У Віцебскай ПК-3 "Віцьба" за кратамі знаходзяцца таксама 54 палітвязня.

У Аршанскай ПК-8  - 10 палітвязняў

У Віцебскай ПУАТ (папараўчай установе адкрытага тыпу )-  6 палітзняволеных

Некалькі палітзняволеных утрымліваюць у Віцебскім СІЗА, па інфармацыі праваабаронцаў іх 4. Але, па некаторых звестках,  апеляцыйныя скаргі палачанак  Ціны Клыкоўскай і Маргарыта Рабіновіч ужо былі разгледжаны ў Вярхоўным судзе, і жанчын ці рыхтуюць да адпраўкі ў калонію, ці яны ўжо там знаходзяцца.

Па стане на 11 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі  848 чалавек.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.