Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Чэрвень 2026

Палітзняволенай прызналі 69-гадовую Галіну Фралову - удзельніцу рэлігійнай групы «Русская православная церковь — Царская Империя».

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галіна Фралова - ураджэнка вёскі Кайкі Гарадоцкага раёна. На мінулым тыдні яе ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС. Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе і прызналі вінаватай паводле ч.3 арт.130 КК РБ (распальванне варожасці або варажнечы) і ч.3 арт.361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Вядома, што Галіну Фралову пакаралі зняволеннем на 5 гадоў і 3 месяцы, у ”экстрэмісцкім” пераліку было пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне.

Жанчыну судзілі разам з яшчэ трыма ўдзельніцамі рэлігійнай групы. Гэта Ганна Струкава, Вольга Байкоўская і О. Вошчанка (іх імёны і прозвішчы таксама былі пазначаны ў пераліку "экстрэмістаў" на сайце МУС. Беларуская праваабарончыя супольнасць таксама прызнала іх палітычнымі зняволенымі.

"Празмерна жорсткае пакаранне з пазбаўленнем волі з'яўляецца непрапарцыйным абмежаваннем свабоды сумлення і веравызнання: пазбаўленне волі павінна быць крайняй мерай за цяжкія злачынствы з рэальнай шкодай, якія адсутнічалі ў дадзенам выпадку. Пры наяўнасці адмысловай нормы КК – арт.193, якая прадугледжвае адказнасць за арганізацыю або кіраўніцтва рэлігійнай арганізацыяй, якая замахваецца на асобу, правы і абавязкі грамадзян з максімальным пакараннем ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі, выкарыстанне “экстрэмісцкіх” артыкулаў – гэта палітычна матываваны пераслед", - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Паводле афіцыйнага паведамлення на сайце Генеральнай пракуратуры, "обвиняемые с использованием подконтрольных формированию интернет-ресурсов, включая Telegram-канал «Две маслины» и личные страницы в социальных сетях, распространяли идею создания на территории Российской Федерации, Республики Беларусь и Украины независимого государства «Триединая Русь» с монархической формой правления. Побуждали к принятию присяги на верность службы Царю и Отечеству и их религиозной веры, уничтожению документов, отказу от образования, медицины, работы, пособий и пенсий. На зданиях религиозных организаций и других общественных местах размещали листовки для дискредитации Русской православной церкви Московского патриархата, разжигания вражды и розни в отношении евреев (иудеев), представителей других религий, в том числе канонического православия, а также иудаизма".

Ірына Зярнова