Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Чэрвень 2026

Палітвязнем прызнаны жыхар Пастаўшчыны Аляксандр Каваленка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ некалькі чалавек. Цяпер у спісе палітвязняў - 852 асобы.

Імя  Аляксандра Каваленкі 12 чэрвеня з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.  

Паводле інфармацыі на сайце ведамства, 38-гадовы  Аляксандр Каваленка - жыхар вёскі Ярэва Пастаўскага раёна, грамадзянін Украіны, і ён ужо адбывае пакаранне.

 Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

23 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Аляксандра Каваленку палітычным зняволеным.

Паліна Рабініна