Друкаваць гэтую старонку
Субота, 15 Жнівень 2026

Праваабаронцы патрабуюць адмены вынесеных прысудаў палітвязням і іх поўнай рэабілітацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

14 жніўня 2026 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі апублікавалі сумесную заяву аб крымінальным пераследзе іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, практыцы вынясення і выканання прысудаў, а таксама прававым становішчы людзей, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

У заяве праваабаронцы адзначаюць, што ўлады Беларусі працягваюць пераследаваць грамадзян за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый, у тым ліку пасля вызвалення. Рэпрэсаваных пазбаўляюць правоў, у тым ліку праз унясенне ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Праваабарончая супольнасць нагадвае пра крытэрыі, паводле якіх чалавек прызнаецца палітычным зняволеным, і падкрэслівае: вызваленне людзей, пазбаўленых волі выключна за выказванне меркаванняў, распаўсюд інфармацыі або ўдзел у мірных сходах, не вырашае пытанняў перагляду іх прысудаў, поўнай рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.