Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Верасень 2026

Заробак 6 рублёў у месяц, абавязковы прагляд прапагандычцкіх каналаў, холад у ШІЗА. Былы вязень рапавёў пра ўмовы ўтрамання ў наваполацкай ПК-1

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

“Вясна” паразмаўляла з вязнем, які быў вызвалены з-за кратаў у складзе адной з груп памілаваных і прымусова дэпартаваных. Ён правёў у наваполацкай калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.

На агульным рэжыме суразмоўца пачынаў з перавозу дошак і брусоў, а пазней працаваў грузчыкам. На строгім рэжыме яго асноўным абавязкам было збіванне і біццё драўляных паддонаў.“На агульным рэжыме я спачатку вазіў брусы і дошкі з аднаго цэха ў іншы на чатырохкалёсным вазку, а потым грузіў гатовыя паддоны ў фуры, — кажа былы палітвязень. — Гэта цяжкая фізічная праца, хоць загрузка адной-дзвюх фур займала каля гадзіны на дзень. За ўсё гэта на рукі выходзіла чыстымі шэсць рублёў у месяц".

Калі вытворчых заказаў на прамзоне не хапала, адміністрацыя калоніі прыдумляла абсурдныя заданні, каб цалкам забраць у зняволеных вольны час. "Нас выганялі на невялічкія пляцоўкі з пяском, і мы мусілі бавіць час, цэлы дзень грабучы каменчыкіГэта настолькі абсурдная і нікому не патрэбная праца, што мы пачалі ставіцца да яе з жартам: малявалі кругі на пяску, як у фільмах, рабілі архітэктурныя формы з камянёў і сядзелі, быццам медытуем, бо інакш гэта вельмі ціснула б на псіхіку", - распавёў суразмоўца "Вясны". 

Паводле ягоных успамінаў, сітуацыя з медыцынай  у ПК-1  крытычная, прычым асабліва гэта адчувалася падчас сезонных эпідэмій грыпу, калі ў атрадах хварэла да паловы складзе. Суразмоўца прыгадвае перыяды, калі вязням з тэмпературай 38,5°C адмаўляліся даваць вызваленне ад працы на марозе:  “Пры мне чалавек страціў прытомнасць на прамзоне, і яго чацвёра неслі ў медчастку. А начмед Фурс адкрыта не любіла ўсіх сядзельцаў, і калі ты пачынаў адстойваць свае правы на лекі ці вітаміны, яна адразу націскала кнопку, прыбягалі ахоўнікі і цябе адпраўлялі ў ШІЗА".

"Акрамя агульнага раскладу, для палітвязняў арганізоўвалі дадатковыя лекцыі і прымусовыя прагляды прапагандысцкіх ролікаў.На строгім рэжыме гэта было асабліва бачна: нават нібыта адукацыйныя відэа пра прафесійныя святы былі проста ўзятыя з расійскіх тэлеканалаў з пераклеенымі датамі", --
згадвае былы зняволены. Па ягоных назіраннях, такі ідэалагічны ціск дапаўняўся агульным парадкам дня, які практычна не пакідаў чалавеку асабістай прасторы для чытання ці адпачынку. Адміністрацыя лагера сістэмна сачыла за тым, каб зняволеныя пастаянна знаходзіліся пад кантролем і ў стане выснажэння.