Віктар Гурын працаваў першым намеснікам гендырэктара «Белвеста» ў Віцебску. Яго затрымалі 3 сакавіка 2026 года і прад’явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах КК РБ:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы;
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
У 2020–2021 гадах мужчына пакідаў у Telegram-групах каментары з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАП і Лукашэнкі. 3-га жніўня 2026 года яго асудзілі да трох гадоў і шасці месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 600 базавых велічыняў.
Галіна Усцюгава – былая супрацоўніца Бешанковіцкага райвыканкаму, у апошнія гады працавала ў аддзеле статыстыкі. Мінскі гарадскі суд прызнаў жанчыну вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ:
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1 - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130 - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1 – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361 – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.
Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» учора, 1 кастрычніка. У яго ўнеслі яшчэ 7 чалавек. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1470 асобаў, з якіх 719 — грамадзяне Беларусі.
Ларыса Магучая