Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 12 Жнівень 2021

Афіцыйна: на Віцебшчыне ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за год не змяніўся

Ацаніць гэты матэрыял
(6 галасоў)

Паводле афіцыйных звестак, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Віцебскай вобласці на 1 жніўня 2021 году склаў 0,3% і ў параўнанні з 1 жніўня 2020 году не змяніўся. Зніжэнне ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя адзначаецца ў 10 раёнах, а таксама ў Віцебску і Наваполацку.

Не змяніўся ўзровень беспрацоўя ў 8 раёнах, нязначна павялічыўся ў 3 раёнах. Ва ўсіх раёнах і гарадах узровень зарэгістраванага беспрацоўя не перавышае памежна дапушчальнага значэння.

У студзені-ліпені 2021 году за садзейнічаннем ў працаўладкаванні ў службу занятасці звярнуліся 13,1 тыс. чалавек (на 1,5% менш, чым у студзені-ліпені 2020 году), з іх 5,8 тыс. чалавек пастаўленыя на ўлік у якасці беспрацоўных (на 8,9% менш).

Наймальнікамі на 1 жніўня 2021 году заяўленыя звесткі аб наяўнасці 9,3 тыс. вакансій, што на 41,6% больш, чым на 1 жніўня 2020 г. (6,6 тыс.) і на 44,7% больш, чым на 1 студзеня 2021 г. (6,4 тыс.).

Найбольш запатрабаваныя наймальнікамі швачкі, кіроўцы, кантралёры-касіры, кандуктары, муляры, прадаўцы, слесары-рамонтнікы, токары, электраманцёры, электрагазазваршчыкі, аператарі станкоў з праграмным кіраваннем.

Сярод спецыялістаў і службоўцаў сталым попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медсёстры, лекары.

У сельскай мясцовасці шукаюць трактарыстаў, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, ветэрынараў, аграномаў, фельчараў.

Падрыхтаваў Віталь Кажух