Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 05 Красавік 2015

Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Праз складаную фінансавую сытуацыю прадпрыемства перайшло на скарочаны працоўны тыдзень. Пра гэта паведамілі работнікі аднаго з цэхаў заводу.

«Віцебскі завод электравымяральных прыбораў перайшоў на трохдзёнку, і нідзе няма гэтай інфармацыі. Заробкі 1 200 000 рублёў. Дырэктар пэнсіянэр пайшоў, і паставілі яго сына. На прадпрыемстве дзеецца нейкі жах, падключыцеся да сытуацыі. Просім ўсім цэхам», – адзначылі рабочыя.

На заводзе адмовіліся камэнтаваць сытуацыю. Па нумары в.а. дырэктара Яўгена Лядвіна, які пазначаны на сайце, заявілі: «Я ня буду размаўляць з вамі пра гэтае пытаньне праз тэлефон».

ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» – вядучае беларускае прадпрыемства ў галіне распрацоўкі і вытворчасьці складаных электравымяральных прыбораў. На заводзе вырабляецца прадукцыя, прызначаная для звычайных і асаблівых умоў эксплёатацыі на цепла– і гідраэлектрастанцыях, на транспарце і ў авіяцыі, на прамысловых прадпрыемствах і ў жылых дамох.

Крыніца: Хартыя'97