Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 18 Май 2021

У Віцебску распачалі крымінальную справу за абразу пракурора

Ацаніць гэты матэрыял
(6 галасоў)
Пракуратура г. Віцебску. Фота: prokuratura.gov.by Пракуратура г. Віцебску. Фота: prokuratura.gov.by

Пракуратура гораду Віцебску распачала крымінальную справу за публічную абразу пракурорскага работніка ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляе служба інфармацыі пракуратуры віцебскай вобласці.

Згодна з матэрыяламі справы, у лютым 2021 году ў адным з Telegram-чатаў з'явіўся пост з асабістымі дадзенымі пракурорскага работніка. Пазней пад пастом «неўстаноўленыя асобы размясцілі зневажальныя каментары на адрас пацярпелага».

«Супрацьпраўныя дзеянні ў гэтай частцы кваліфікаваныя паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу РБ. Пракурор накіраваў крымінальную справу для арганізацыі расследавання ва ўпраўленне следчага камітэту па Віцебскай вобласці», – паведамляецца.