Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Сакавік 2013

Віцебскі гаспадарчы суд прадае маёмасьць даўжнікоў праз сацсеткі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці пачаў прадаваць маёмасьць даўжнікоў праз акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках, расказала прэс-сакратарка суду Натальля Ганчарова. Судовыя выканаўцы публікуюць на афіцыйных старонках суду зьвесткі аб рэалізацыі арыштаванай маёмасьці.

Суб’екты, якіх цікавіць гэтая інфармацыя, могуць уступіць у суполку і аўтаматычна атрымліваць апавяшчэньні аб новым маёмасьці, што рэалізуецца. Таксама на старонках выкладзеная інфармацыя аб праводзімых таргах, у тым ліку і электронных. Раней гэтую інфармацыю можна было ўбачыць толькі на сайце Вышэйшага Гаспадарчага Суду або ў друкаваных СМІ.

Аддзелам выкананьня судовых пастаноў ў 2012 годзе ўзбуджана амаль 11,6 тыс. выканаўчых вытворчасьцяў, што на 26% больш, чым у 2011-м. Рэальна выканана больш за 8,3 тыс. вытворчасьцяў на суму больш за Br242 млрд., 12 млн. расейскіх рублёў, $1,5 млн., 60 тыс. эўра.

Крыніца: БелТА