Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Люты 2023

Арыштаваная на 15 сутак зааабаронца Алена Мірашнічэнка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

2 лютага была затрымана і асуджана на на 15 сутак жыхарка Воршы Алена Мірашнічэнка.

Жанчына з'яўляецца вядомая ў Оршы зааабаронца. Ініцыятыва «Хвосцікі» ў якой удзельнічае Алена, штомесяц дапамагае дзясяткам бадзяжных жывёлаў. Пару дзён таму ёй даслалі павестку з пазнакай, што супраць яе распачата адмінсітрацыйная справа па арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Згодна гэтага артыкула 34-гадовую Алену асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышта. На думку міліціянтаў і суда Мірашнічэнка правяла ў двары аднаго з дамоў забаўляльна-адукацыйную сустрэчу з жыхарамі дома, каб патлумачыць як правільна абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі.

Падтрымаць актывістку можна напісаўшы ёй ліст або паштоўку па адрасе: Ізалятар часовага ўтрымання, вул Энгельса 19-25, Орша 211030, Беларусь.

Іван Чайка