Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Люты 2023

За абразу пяць дзяржслужачых мужчыну асудзілі на год і два месяцы калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 19 студзеня асудзілі 47-гадовага Васіля Троцкага паводле арт. 391 (Абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Андрушэнка прызначыў Васілю адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 1110 рублёў.

Васіля затрымлівалі спачатку с 9 па 10 лістапада 2021 года. 14 лістапада 2022 года мужчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Яму паставілі ў віну абразу некалькіх прадстаўнікоў улады. Васіль, знаходзячыся ў Расіі, у 2020 і 2021 гадах пакінуў у сацсетцы “Аднакласнікі” абразлівыя каментары. Пацярпелымі выступілі пяць дзяржслужачых: М. Фацееў, інспектар міліцыі АУС Дубровенскага райвыканкама С. Пучкоў, операўпаўнаважаны аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дубровенскага райвыканкама Кухараў, намесніца старшыні камісіі па справах непаўнагадовых І. Труцько, суддзя суда Дубровенскага раёну І. Катаеў.

Толькі Міхаіл Фацееў з’явіўся на пасяджэнне. Зараз ён працуе юрысконсультам “Бярэзінскага біясфернага запаведніка”. У 2020 годзе з’яўляўся пракурорам Дубровенскага раёну.

У межах грамадзянскага пазову з Троцкага спагналі кампенсацыю маральнай шкоды на карысць Міхаіла Фацеева памерам 500 рублёў.

Алег Кунін