Друкаваць гэтую старонку
Субота, 26 Лістапад 2022

Сілавікі шукалі сустрэчы са ксяндзом Вячаславам Барком, і прыходзілі да ягонага бацькі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Супрацоўнікі міліцыі 25 лістапада прыйшлі да бацькі каталіцкага святара Вячаслава Барка, які жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апытвалі ў сувязі з удзелам святара ў відэа для канала «Хартыя-97» «Беларускі святар распавёў, калі падзе рэжым Лукашэнкі», апублікаваным два месяцы таму. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Пытанні тычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць. Міліцыю таксама цікавіла, калі ён вернецца ў Беларусь.

Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала «Ксёндз Барок». Улетку 2021 года ён быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу ў сувязі з пераследам, якому падвяргаўся з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер ён кіраўнік Беларускай каталіцкай грамады ў Варшаве, якая дзейнічае пры касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.