Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 28 Сакавік 2021

Кіраўнік абласной філіі БНФ Кастусь Смолікаў на волі. Суд – 30 сакавіка

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Кастусь Смолікаў. Дзень волі, 2018 год Кастусь Смолікаў. Дзень волі, 2018 год

Кіраўнік віцебскай абласной філіі партыі БНФ Кастусь Смолікаў увечары 28 сакавіка быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрымання, куды трапіў пасля затрымання на Дзень волі. Выйшлі таксама на волю затрыманыя разам з ім віцябляне Алесь Вендт і Іван Казлоў. Яны адбылі за кратамі ІЧУ трое сутак (72 гадзіны) без суду. Суд прызначаны на 30 сакавіка.

«За што затрымалі? Сітуацыя тупая да жаху і тыповая для нашага часу – нас затрымалі ні за што. Сустрэліся з Алесем, а ў яго быў шалік, яшчэ стары, з надпісам «За Беларусь! За Мілінкевіча» . Пайшлі да помніку Альгерду, і праз пару літаральна хвілін да нас падышлі міліцыянты. І паехалі...» – расказаў Кастусь Смолікаў.

Па словах Смолікава, У Кастрычніцкім РАУС на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 24.23 КаАП). Потым мужчын змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання. У пятніцу, 26 сакавіка, суду не адбылося. Таму віцяблян вызвалілі з ІЧУ па сканчэнні 72 гадзін. Алесь Вендт і Іван Казлоў таксама на волі.

Справу Кастуся Смолікава разгледзяць 30 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску (пачатак – у 14.30).

Зміцер Міраш