Друкаваць гэтую старонку
Серада, 04 Чэрвень 2025

У Полацку затрымалі былую журналістку і яе дачку. Абвінавачанне можа быць звязана з “Беларускай аналітычнай майстэрняй”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра затрыманне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты стала вядома ў пачатку чэрвеня: знаёмыя звярнулі ўвагу на тое, што з жанчынамі знікла сувязь. Апошнія допісы Ціны Палынскай у сацыяльных сетках датаваныя 19 траўня. Падобна, што ў той самы дзень іх з дачкой і затрымалі. Цяпер яны знаходзяцца ў віцебскім СІЗА.

Паводле “Хрысціянскай візіі”, ёсць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную  з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара  Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі.

 Апошнія такія апытанні прыводзіліся яшчэ ў сакавіку-красавіку.  16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”. Афіцыйна пра гэта было паведамлена толькі 21 траўня, а на наступны дзень па АНТ ужо паказалі прапагандысцкі сюжэт пра “шкодную дзейнасць гэтай структуры – відавочна, падрыхтаваны загадзя.

Як сцвярджае  “Хрысціянская візія”, на дадзены момант няма аніякіх пацверджанняў таго, што Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта сапраўды ўдзельнічалі ў даследаваннях  “Беларускай аналітычнай майстэрні” . Нават калі так, то на той момант арганізацыя яшчэ не была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”.

Тым не менш, жанчын ужо два тыдні трымаюць за кратамі

Kацярына Шах