Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Чэрвень 2026

Затрыманых у Наваполацку 23 красавіка жанчын перавялі ў мінскі СІЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як стала вядома правааабаронцам, дзвюх жанчын, якіх затрымалі 23 красавіка ў Наваполацку, да пачатку чэрвеня ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2. Але потым іх перавялі ў Мінск. Тое самае вядома і пра затрыманых у той самы дзень жыхарак Барысава, якіх па затрыманні ў красавіку не адпусцілі на волю. Падрабязнасці абвінавачання супраць іх усіх не вядомыя.

23 красавіка ў Наваполацку затрымалі  12 чалавек. З іх некалькі  пакінулі ў Наваполацку, аастатніх -  адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Тых, каго пакінулі ў Наваполацку, спярша дапыталі, прычым допыт цягнуўся аж да позняга вечара. Пасля іх  адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, але адну жанчыну судзілі па адміністрацыйнай справе за падпіскі і далі штраф, і да суду яна адседзела трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Вядома, што траіх жанчын практычна адразу адвезлі ў Віцебскі следчы ізалятар, адну з іх назаўтра адпусцілі  адпусцілі,  астатнія засталіся ў СІЗА-2. Цяпер іх перавезлі ў СІЗА-1.

Меркавана,  затрыманні ў Наваполацку, Барысаве, а таксама, паводле некаторых крыніц, у Брэсце, Жодзіне і Слоніме звязаны з датычнасцю затрыманых да дзейнасці структур, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі  фармаваннямі". Прычым  прызнанне адбылося яшчэ напярэдадні, але абвешчана пра гэта было толькі пасля масавых затрыманняў адразу ў некалькіх гарадах.  

Алег Нікіфараў