За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек у сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.
Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.
Па матэрыялах следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня мінулага года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавалі, выкрыквалі лозунгі, груба парушала грамадскі парадак і замінала працы грамадскага транспарту і грамадскіх устаноў.
За падзеі жніўня 2020 года Аляксей Дудко быў пакараны і ў адміністрацыйным парадку. 8 лістапада 2020 г. на Аляксея Дудко было накладзена спагнанне па частцы 1 артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ.
Прысуд быў вынесены 12 студзеня. Суддзя Яўген Ерафееў прыгаварыў Гаўрылава і Дудко да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады кожнага.
Жлабінчанку суд пакараў двума гадамі “хатняй хіміі” за жнівеньскія падзеі мінулага года
Нагадаем, што за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 20 чалавек.
Крыніца: У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года: яшчэ двое юнакоў асуджаны да калоніі