Жлобін, 10 жніўня 2020 года. Суд Жлобінскага района 6 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Віталія Багамазава, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергеевіч.

Віталія Багамазава затрымалі 12 красавіка 2022 года і да суд змясцілі пад варту ў СІЗА №3 Гомеля.

Па матэрыялах абвінавачання, Багамазаў, у перыяд часу прыкладна з 20 гадзін 00 хвілін 9 жніўня 2020 года да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года "дзейнічаючы ўзгоднена, сумесна з іншымі асобамі, прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, а таксамам спалучаных з наўмыснай перашкодай руху грамадскага транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый."

Разам з іншымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства аказваў відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў АУС, якія знаходзіліся ў форменным абмундзіраванні супрацоўніка АУС пры выкананні сваіх службовых абавязкаў. Ён выходзіў на праезную частку вуліцы, перашкаджаў руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, разам з іншымі выкрыквалі розныя лозунгі, адкрыта адмаўляліся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады, выказвалі заклікі да спынення выканання супрацоўнікамі АУС сваіх службовых абавязкаў, у тым ліку па ахове грамадскага парадку.

Сваю віну ў прад’яўленым абвінавачанні прызнаў часткова.

На момант здзяйснення злачынства Багамазаў меў непагашаную судзімасць і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, што з’яўляецца абцяжарваючымі абставінамі, змякчальнымі абставінамі абвінавачанне палічыла наяўнасць у сям’і Багамазава непаўнагадовага дзіця.

Суд прызнаў Віталія Багамазава вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі строгага рэжыму.

Крыніца: Ізноў Жлобін: удзельніку акцый пратэсту ў 2020 годзе прысудзілі тры гады калоніі строгага рэжыму