Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юлія Вяршыніна.

Пра Чэкеля вядома, што ён працаваў да затрымання на чыгунцы, з месца працы у суд прадстаўленая станоўчая характарыстыка.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Чэкель пакінуў два абразлівыя каментары ( адзін з іх – “Пр…”) пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах “Вікінг” і “Мая краіна Беларусь”.

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўнагадовага сына.

Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара гады.

Крыніца: Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на паўтара гады калоніі