У Гомельскім абласным судзе 16 жніўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш). Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Палітзняволеная Ганна Пышнік мае непаўнагадовую дачку. Яе затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі (верталёты) ў адзін з тэлеграм-каналаў. Жанчыне пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню).
Да суда Ганна ўтрымлівалася ў следчым ізалятары №3 у Гомелі.
Судовы працэс распачаўся 9 жніўня.
Сёння быў вынесены прысуд: прызнаць Ганну Пышнік вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прадрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.
Крыніца: Жыхарку Мазыра асудзілі за фота расійскіх верталётаў