У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі яшчэ аднаго былога сілавіка — 26-гадовага Івана Янчука 

Спачатку ён займаў пасаду следчага ў Маларыце, пасля перавёўся следчым у Кобрынскі РАУС. Меў званне лейтэнанта.

Па інфармацыі з відэа ГУБАЗіКа, ён звольніўся з сілавых структур і заняўся майнінгам крыптавалют. Як сцвярджаюць сілавікі, Іван перадаваў інфармацыю пра сваіх калегаў розным тэлеграм-каналам. Цяпер ён затрыманы, яму пагражае да 12 гадоў турмы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Праваабаронцам стала вядома, што 21 верасня была затрыманая былая палітзняволеная, 19-гадовая Аніта Бакуновіч

Дзяўчыну затрымалі ў Гродна, цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Аніту асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Згодна з рашэнне суда Ленінскага раёну Гродна ад 20 верасня, у спіс дадазеныя:

"Мікалая прывезлі на Валадарку з сінімі нагамі", — Анатоль Лябедзька пра палітвязня Казлова

Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

Палітык Анатоль Лябедзька у фэйсбуку паведаміў, што старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову блакуюць ліставанне — ад яго амаль не даходзяць лісты. Акрамя гэтага, па словах Лябедзькі, палітвязня збілі на Акрэсціна, таму на Валадарку яго прывезлі з «сінімі нагамі». Паведамяецца, што на гэтым тыдні справу Казлова перадаюць у пракуратуру. Хутка можа адбыцца суд.

Нагадаем, у жніўні 2021 года Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. Быў зноў затрыманы 27 ліпеня. Хутка стала вядома, што супраць Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК.

Вы можаце падтрымаць Мікалая тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Мікалай Георгіевіч Казлоў

За ўдзел у пратэстах затрыманы 18-гадовы Ілля Салаўёў 

Ілля Салаўёў

На "пакаяльным відэа" хлопец кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і стаяў у счэпцы каля Стэлы.

У Слоніме затрымалі былога футбольнага фаната

Дзмітрый Жукоўскі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 37-гадовага жыхара Слоніма Дзмітрыя Жукоўскага. Паводле іх, мужчына ў «Аднакласніках» распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама абражаў Лукашэнку.

За ўдзел у пратэстах затрыманы яшчэ адзін беларускі навукоўца 

biarnackii_8.jpeg
Алесь Бярнацкі

Алесю Бярнацкаму нядаўна споўнілася 35 гадоў. Мужчына скончыў БДЭУ на кафедры эканомікі прыродакарыстання, а пасля перайшоў працаваць у Акадэмію Навук.

Цяпер ён займае пасаду вучонага сакратара «Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі». Ягоная профільная навуковая тэма — аднаўляемая і іншая «зялёная» энергетыка. Таксама ён быў чальцом Рады маладых навукоўцаў Беларусі.

Сілавікі кажуць, што супраць яго заведзеная крымінальная справа.

Крыніца: Новыя затрыманні ў Беларусі 25-26 верасня Дапоўнена